Грамадства
30 лістапада адбудзецца рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян
27.11.2023

Любы жадаючы ўжо ў гэты чацвер, 30 лістапада, можа атрымаць кансультацыі прафсаюзных юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў.
Дапамога ажыццяўляецца бясплатна. Пры неабходнасці і па жаданні грамадзяніна для вырашэння пытання могуць быць прыцягнуты пракуроры.
У раённых і гарадскіх аб'яднаннях прафсаюзаў праводзіцца папярэдні запіс. Запісацца можна па тэлефоне, праз сайт ці электронную пошту раённага ці гарадскога аб'яднання прафсаюзаў.
Падрабязней пра час і месца прыёму ў Гомельскай вобласці можна даведацца 27–29 лістапада па тэлефоне ў Гомелі 8 (0232) 32-90-85 або на сайце gomel.1prof.by.