Грамадства
18 адзінак спецтэхнікі папоўнілі аўтапарк «Гомельводаканала»
28.11.2024

Са студзеня гэтага года прадпрыемства адказвае за водазабеспячэнне ўсёй вобласці і мае пяць філіялаў – у Жлобіне, Светлагорску, Мазыры, Калінкавічах і Рэчыцы.
– Цяпер мы вырашаем усе працоўныя пытанні і прымаем важныя рашэнні разам, – расказаў генеральны дырэктар «Гомельводаканала» Аляксандр Бондараў. – Паступова праводзім тэхнічную мадэрнізацыю філіялаў. З пачатку года перадалі ўжо 33 адзінкі спецыялізаванай тэхнікі, якая набывалася як за кошт уласных сродкаў, так і пры падтрымцы вобласці.
Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы перадалі ключы яшчэ ад 18 адзінак сучаснай тэхнікі. Восем новых аўтамабіляў «Газ Юніскаф» набыты «Гомельводаканалам», а 10 экскаватараў-пагрузчыкаў набыты ў лізінг за кошт абласнога бюджэту. Спецтэхніка адразу ж пачала працу ў абласным цэнтры і ў філіялах.
Як было падкрэслена на мерапрыемстве, да канца года ў аўтапарку будзе яшчэ папаўненне. Закупяць дзевяць аварыйных аўтамабіляў «Купава», тры самазвалы грузападымальнасцю 12 тон, пяць мантажных пад'ёмнікаў, тры аўтакраны і 11 іласосаў і каналапрамывальных машын. Сучасная тэхніка павысіць вытворчыя паказчыкі прадпрыемства.