Наука и образование в Гомельской области
Галоўнае ўпраўленне адукацыі
Начальнік Смірноў Руслан Іванавіч
Тэлэфон: +375 232 35-71-23
Факс: +375 232 35-71-81
http://www.gomeluo.gomel.by/
Сістэма адукацыі Гомельскай вобласці – адна з самых шматлікіх сярод абласцей рэспублікі – уключае 1141 установу адукацыі.
У вобласці створаны неабходныя ўмовы для развіцця дзяцей і атрымання імі якаснай адукацыі.
У дашкольнай адукацыі асаблівая ўвага надаецца даступнасці і якасці адукацыйнага працэсу. Дзеці ранняга і дашкольнага ўзросту на 104,8% забяспечаны месцамі ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Звыш 86% дзяцей ва ўзросце ад 1 года да 6 гадоў ахоплены дашкольнай адукацыяй.
Разнастайнасць відаў устаноў (дашкольныя цэнтры развіцця дзіцяці, дзіцячыя сады, санаторныя і спецыяльныя дашкольныя ўстановы) у поўнай меры дазваляюць задаволіць адукацыйныя запыты законных прадстаўнікоў выхаванцаў, дыферанцаваць падыход да дзяцей з улікам іх магчымасцей.
Вядзецца работа па ўмацаванні здароўя дзяцей, пошуку шляхоў павышэння якасці работы праз выкарыстанне здароўезберагальных тэхналогій. Сістэмнасць прынятых мер дазволіла за 5 гадоў значна скараціць колькасць дзён, прапушчаных адным выхаванцам па хваробе.
Пад пільнай увагай органаў адукацыі знаходзіцца работа па арганізацыі навучання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Спецыяльнымі адукацыйнымі паслугамі і карэкцыйнай дапамогай ахоплены 100% дзяцей дадзенай катэгорыі.
Развіццё сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі ідзе праз павелічэнне ліку навучэнцаў, якія маюць магчымасць вывучаць вучэбныя прадметы на павышаным узроўні. Профільнае навучанне сёння арганізавана ў 4 ліцэях, 30 гімназіях, а таксама ў сярэдніх школах. У цэлым больш за 58% вучняў 10 і 11 класаў навучаюцца ва ўмовах профільнага навучання.
Сістэма профільна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі вобласці забяспечвае падрыхтоўку навучэнцаў па 50 спецыяльнасцях і 87 рабочых прафесіях, 30 спецыяльнасцях сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Кантынгент навучэнцаў складае больш за 22 тысячы чалавек.
Дзякуючы рабоце, якая праводзіцца сумесна з галіновымі камітэтамі, упраўленнямі аблвыканкама, арганізацыямі-заказчыкамі кадраў, усе выпускнікі, што належаць размеркаванню, забяспечаны першым рабочым месцам.
Выніковасць сістэмы паказваюць дасягненні навучэнцаў. Кожны год вучні школ, гімназій і ліцэяў вобласці становяцца пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд і турніраў, алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць”.
Паказчык ахопу вучняў усімі формамі карыснай занятасці на базе ўстаноў адукацыі складае 90%. У аб’яднаннях па інтарэсах, клубах і спартыўных секцыях ахоплена звыш за 15,5 тысяч навучэнцаў.
Сярод дзяцей і моладзі становяцца папулярнымі аб’яднанні і клубы ваенна-патрыятычнага профілю. Ва ўстановах адукацыі вобласці працуюць 280 клубаў, у якіх займаюцца больш за 3,7 тысяч навучэнцаў.
На тэрыторыі воінскіх частак унутраных войск МУС, Узброеных сіл, іншых войск і воінскіх фарміраванняў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь дзейнічае 12 ваенна-патрыятычных клубаў.
Па-ранейшаму застаюцца актуальнымі аб’яднанні навучэнцаў праваахоўнага руху: клубы “Юныя сябры міліцыі”, “Юныя інспектары дарожнага руху”, “Юныя выратавальнікі пажарныя”.
Праводзіцца рад мерапрыемстваў па фарміраванні ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, развіцці маладзёжных ініцыятыў, рэалізацыі сацыяльных праектаў. У абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі функцыянуе рэсурсны цэнтр маладзёжных ініцыятыў “Ступені” ў рамках плана супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Рэспублікі Беларусь.
Арганізавана штогадовае правядзенне абласных бацькоўскіх сходаў па пытаннях прафілактыкі гібелі непаўналетніх ад знешніх прычын, прафарыентацыі, летняй занятасці дзяцей і іншае.
Асаблівая ўвага надаецца пытанням аховы праў дзяцінства. У вобласці значна зменшылася колькасць дзяцей-сірат і дзяцей, якія засталіся без папячэння бацькоў, і склала каля трох тысяч. Прымаюцца эфектыўныя меры па іх ўладкаванні на выхаванне ў сем’і. У такіх сем’ях пражывае больш за 2,5 тысячы дзяцей гэтай катэгорыі.
Працягваецца работа па аказанні дапамогі непаўналетнім, якія пражываюць у небяспечных сем’ях. На дадзены момант у сацыяльна небяспечным становішчы знаходзіцца каля дзвюх тысяч дзяцей. У выніку сумеснай дзейнасці ўсіх зацікаўленых службаў і ведамстваў штогод у сувязі з паляпшэннем сітуацыі ў сям’і здымаецца з уліку больш за 70% дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Якасць сённяшняй адукацыі цалкам залежыць ад прафесіяналізму педагагічных работнікаў. У цяперашні час у галіне працуе каля 50 тысяч чалавек, з іх педагогаў – звыш за 27 тысяч. У выніку праведзенай работы створаны ўмовы для забеспячэння кваліфікаванымі кадрамі ўсіх устаноў адукацыі вобласці.
Штогод у галіну прыбывае больш за 700 маладых педагогаў. Арганізавана работа з маладымі спецыялістамі, накіраваная на іх паспяховую адаптацыю на рабочым месцы, фарміраванне і развіццё педагагічнага майстэрства. У кожным раёне вобласці дзейнічаюць метадычныя аб’яднанні маладых спецыялістаў, школы маладога педагога. Паспяхова функцыянуе інстытут настаўніцтва.
На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі па педагагічных спецыяльнасцях ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі навучаецца звыш за 800 чалавек.