Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

Зямельная спрэчка на дачы і будаўніцтва вадаправода: губернатар Іван Крупко правёў прыём грамадзян у Гомелі

02.07.2025
За час прыёму вырашана два пытанні.

Губернатар Іван Крупко правёў прыём грамадзян у Гомелі. Зямельную спрэчку не могуць вырашыць муж і жонка з Гомеля Аляксандр Фёдаравіч і Ірына Іванаўна з суседзямі па садаводчым таварыстве ў Добрушскім раёне. Суседка пабудавала летнюю кухню з заходам на іх участак. Праводзілася праверка, выдадзена прадпісанне на знос пабудоў, якое не выканана.

– Вырашаць пытанне будзем у рамках заканадаўства. Нормы адзіныя для ўсіх, – рэзюміраваў губернатар.

Наталля Пятроўна з Ельска прыйшла на прыём з просьбай аб будаўніцтве цэнтральнага вадаправода па вуліцах Працоўнай і Першамайскай у райцэнтры, дзе знаходзіцца 61 домаўладанне. Тут размяшчаецца больш за 50 калодзежаў, мясцовыя жыхары карыстаюцца вадой ад воданапорнай вежы сельгаспрадпрыемства.

Ёсць некалькі варыянтаў правядзення трубаправода да гэтых вуліц, у тым ліку з суфінансаваннем грамадзян. У бліжэйшы час службы вывучаць пытанне і правядуць сустрэчу з жыхарамі.

За домам ельчанкі знаходзіцца ангар сельгаспрадпрыемства, агароджа якога перашкаджае дабірацца да каналізацыйнага люка:

– Сітуацыя патрабуе разбору. Пасля будзе прынята рашэнне – падагульніў кіраўнік рэгіёна.

 

 

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ