Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

Залаты час для Беларусі: задача для Гомельшчыны ад Аляксандра Лукашэнкі – паднаціснуць ва ўсіх сферах

07.11.2025
Перад азнаямленнем з работай прадпрыемстваў на Жыткаўшчыне старшыня аблвыканкама Іван Крупко далажыў Прэзідэнту Беларусі аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна. 

У цэнтры ўвагі – прамысловасць, сельская гаспадарка, экспарт, транспартная інфраструктура.

Што датычыцца развіцця сельскай гаспадаркі – кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што зрухі на Гомельшчыне ёсць, аднак і работы яшчэ хапае. У прыватнасці, ліквідацыя вымачак, меліярацыя, мадэрнізацыя жывёлагадоўчых комплексаў. Беларускі лідар таксама адзначыў неабходнасць уцягвання ў абарот невыкарыстоўваемых зямель.

– Мы не ператварылі Палессе ў асушаны край. Дзе толькі можна, атрымалі палі і ўтварылі калгасы, саўгасы, цяпер іх мадэрнізуем. Задачы ў раслінаводстве – тэхналогія, у жывёлагадоўлі – новыя комплексы, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

Абмеркавалі таксама рэалізацыю праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся, прыцягненне моладзі ў аграгарадкі.

– Надышоў час канкрэтных спраў. Цяпер залаты час для Беларусі. Людзей хапае, і іх трэба забяспечыць працай, добрым заробкам. Тут дрэнна працаваць немагчыма, у вас ёсць для гэтага ўсё, – падагульніў Прэзідэнт.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ