Улада
У прыродаахоўнай інспекцыі Гомельскай вобласці новы кіраўнік
27.05.2024

Аляксей Глаз прызначаны начальнікам абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Сёння рэгіянальнай вертыкалі ўлады новага кіраўніка прадставіў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Аляксей Валер'евіч скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Акадэмію МУС, да гэтага працаваў намеснікам начальніка абласной прыродаахоўнай інспекцыі ў Магілёве.