Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

У аблвыканкаме новы старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні

22.04.2024
На пасаду старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама прызначаны Вадзім Нагорны.

Пасведчанне падчас апаратнай нарады сёння новаму кіраўніку ўручыў губернатар Іван Крупко.

Вадзім Мікалаевіч мае сельскагаспадарчую адукацыю, прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Да прызначэння на пасаду працаваў першым намеснікам старшыні Рагачоўскага райвыканкама.

– Вывучыць кожны раён і кожную гаспадарку вобласці. Выразныя задачы паставіў Прэзідэнт на нарадзе па сельскай гаспадарцы, яны павінны быць выкананы, – даў наказ старшыня аблвыканкама маладому кіраўніку.

– Пасада адказная, толькі ад вас залежыць, як будзе развівацца галіна далей. Уключайцеся з першага дня, – далучыўся да старшыні аблвыканкама памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ