Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

Спілаваць дрэва і пачысціць калодзеж: старшыня аблвыканкама Іван Крупко правёў прамую лінію ў Гомелі

02.07.2025
На працягу гадзіны да кіраўніка рэгіёна датэлефанаваліся восем чалавек.

Пенсіянерка з абласнога цэнтра Таццяна Міхайлаўна папрасіла спілаваць ліпу побач з домам, у якім жыве:

– Дрэва нахілілася, а ў суседняга абламалася галіна і вісіць прама над дарогай. Хацелася б яшчэ, каб траву пакасілі ў двары, у падвале патравілі тараканаў. У ЖКГ на мае звароты не рэагуюць.

Калі дрэвы сапраўды аварыйныя, то іх спілуюць, запэўніў губернатар. Астатнія пытанні таксама застаюцца на кантролі.

Ларыса Пятроўна просіць пачысціць калодзеж па вуліцы Пралетарскай у вёсцы Чкалава Гомельскага раёна, дзе жыве яе мама. Збудаванне належыць мясцоваму райжылкамгасу, аднак звароты туды не дапамаглі: вада ўсё роўна каламутная. Кіраўнік рэгіёна растлумачыў, што будзе дадатковае абследаванне, калодзеж пачысцяць. Губернатар параіў таксама падумаць аб уладкаванні свідравіны на асабістым участку, каб не залежыць ад знешніх абставінаў.

Гамяльчанка Раіса Пятроўна пражывае на Рэчыцкім праспекце. Яна расказала, што моцны вецер у пачатку чэрвеня гэтага года паваліў дзесяць дрэў у яе двары. Іх распілавалі і прыбралі, але карэнішчы засталіся ляжаць.

– Паскорым камунальныя службы і затым звяжамся з вамі, даў адказ Іван Крупко.

Жыхары, якія дазваніліся, таксама прасілі паспрыяць у вырашэнні зямельнай спрэчкі, укладцы асфальту ў двары, прывядзенні ў адпаведнасць расклад рухуна прыпынках.


К СПИСКУ НОВОСТЕЙ