Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

Пешаходны мост праз Сож у Гомелі чакае капрамонт

06.02.2025
У гэтым годзе ў Гомелі пачнуць капітальны рамонт пешаходнага моста праз раку Сож у цэнтральным парку.

Нараду з адказнымі службамі правёў старшыня аблвыканкама Іван Крупко з выездам на месца. Запланаваны рамонт маставога палатна з разборам маналітнай пліты і будаўніцтвам новага заснавання. Адрамантуюць таксама апорныя часткі, усталююць новыя парэнчы і агароджу. Нарматыўны тэрмін будаўніцтва – шэсць месяцаў.
Праектна-каштарысная дакументацыя гатова. Губернатар даў будаўнікам два тыдні на прапрацоўку дакументацыі, пасля чаго будуць вызначаны тэрміны пачатку і заканчэння работ.

Акрамя таго, падкрэсліў кіраўнік рэгіёна, да таго, як мост закрыюць, неабходна прапанаваць варыянты транспартных зносін для падвозу гараджан на другі бераг па зямлі і вадзе.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ