Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

Патрэбна нам, але яшчэ больш – нашчадкам. На апаратнай нарадзе абмеркавалі стан мехпарка, рэалізацыю плодаагародніннай прадукцыі са стабфондаў

11.03.2025
Асаблівую ўвагу старшыня аблвыканкама Іван КРУПКО надаў тэме добраўпарадкавання мемарыялаў, пахаванняў ахвяр вайны, месцаў воінскай і баявой славы.

Агульная памяць народа
Мясцовыя органы ўлады з усёй адказнасцю падыходзяць да пытанняў добраўпарадкавання і азелянення памятных месцаў, звязаных з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Гомельшчына рыхтуецца належна адсвяткаваць 80-годдзе Вялікай Перамогі. Асвоіць выдзеленыя з бюджэту сродкі і завяршыць усе неабходныя работы плануецца не пазней за 29 красавіка. 

26 аб'ектаў, у асноўным воінскія пахаванні, патрабуюць больш сур'ёзнага рамонту. Адказныя за гэтыя аб'екты прадпрыемствы і арганізацыі павінны паскорыцца і завяршыць работы да ўстаноўленага тэрміну. 

Кожны значны аб'ект культурна-гістарычнай спадчыны, нагадаў Іван Крупко, павінен быць замацаваны за калектывам буйнога прадпрыемства дзяржаўнай або прыватнай формы ўласнасці. Важна зрабіць усё, каб нам не было сорамна перад нашымі нашчадкамі.

Школы таксама шэфствуюць над такімі аб'ектамі. Але асноўную дапамогу ў пытаннях добраўпарадкавання, рамонту і рэканструкцыі помнікаў, мемарыялаў павінны аказваць прадпрыемствы, выкарыстоўваючы свой патэнцыял і рэсурсы. 

Пастаўлена таксама задача актывізаваць работу па нанясенні надпісаў (імёнаў пахаваных) на плітах, мемарыяльных таблічках.

Прыцягваць да добраўпарадкавання памятных месцаў неабходна і пры дапамозе суботнікаў – гарадскога, раённага, абласнога значэння. У тым ліку калектывы прыватных прадпрыемстваў і арганізацый. 

Гатоўнасць трактароў, вітаміны на прылаўках
Разгледзелі пытанне праходжання дзяржаўных тэхаглядаў сельгастэхнікай. Працэнт выканання высокі, калі браць трактары, то прайшлі ўжо звыш 82% машын. Аднак губернатар даручыў яшчэ больш паскорыць тэмп рамонтных работ і атрыманне допуску да ўдзелу ў дарожным руху. 

У вобласці засталося адрамантаваць 50 энерганасычаных трактароў. Брыгады ў боксах працуюць у паскораным рэжыме, запэўніваюць, што справяцца за 10 дзён. 

Між тым вясновыя палявыя работы стартавалі. Для сяўбы рана, а вось для ўносу арганікі, угнаенняў, узворвання – самы час.

Разгледжана сітуацыя са стабілізацыйнымі фондамі рэгіёна. Прадукцыі ў сховішчах дастаткова, парадак рэалізацыі прапрацаваны, выбарка цалкам прагназуемая. Аднак у лютым меў месца павышаны попыт на бульбу, буракі. Продажы ішлі звыш месячнай нормы. Губернатар звярнуў увагу на неабходнасць увесь час кантраляваць аб'ёмы рэалізацыі, каб не сутыкнуцца з дэфіцытам у маі.

Даручэнне губернатара:
Старшыням райвыканкамаў, адказным службам – падцягнуць работу па пагашэнні запазычанасці прадпрыемстваў за пастаўленыя газ і электраэнергію.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ