Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

На сумесным пасяджэнні аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў абмеркавалі сацыяльна-эканамічнае развіццё Гомельшчыны ў 2025-м і праект бюджэту

30.12.2024
Асаблівую ўвагу ў надыходзячым годзе вырашана надаць росту паказчыкаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Пасяджэнне правялі старшыня аблвыканкама Іван Крупко і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч.

Чакаем прыросту ва ўсіх галінах

Да канца 2025 года народнай гаспадарцы Гомельшчыны трэба будзе забяспечыць восем даведзеных прагнозных паказчыкаў развіцця. Гэта валавы рэгіянальны прадукт, тэмп росту якога да завяршэння года павінен скласці 104,2%. Будзе ўлічвацца і выразна адсочвацца па кварталах рост валавога дабаўленага кошту ў сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы, лесаводстве і лесанарыхтоўках, будаўніцтве, аптовым і рознічным гандлі, транспартнай дзейнасці, інфармацыі і сувязі, а таксама рост выпуску сельскагаспадарчай прадукцыі і індэкса прамысловай вытворчасці.

Як падкрэсліў старшыня аблвыканкама, кожную галіну ў надыходзячым годзе чакае напружаная работа, асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць якасці тавараў і паслуг, якія вырабляюцца ў рэгіёне – як для ўнутранага рынку, так і на экспарт.

Справы бюджэтныя 

Даходы абласнога бюджэту з улікам бязвыплатных паступленняў з рэспубліканскага бюджэту сфарміраваны ў аб'ёме 3 981 526,6 тысячы рублёў. Удзельная вага ўласных даходаў пры гэтым складае 44,4%, астатняе – паступленне з вышэйстаячага і ніжэйстаячых бюджэтаў.

Як адзначыла начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Марына Касцючэнка, абласны бюджэт у 2025-м у поўнай меры захавае сваю сацыяльную арыентаванасць (на сацыяльныя выплаты накіруюць 70%), усе гарантаваныя абавязацельствы, у тым ліку выплаты і трансферты насельніцтву, будуць выкананы.
Удзел у пасяджэнні прыняў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ