Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

На пасяджэнні аблвыканкама падвялі вынікі работы жывёлагадоўчай галіны ў студзені

13.02.2024
Нараду правёў кіраўнік вобласці Іван Крупко.

За першы месяц года вартасць валавой прадукцыі жывёлагадоўлі ў супастаўных цэнах склала 97,1% да таго ж перыяду 2023 года. Спад зафіксаваны ў вытворчасці буйной рагатай жывёлы, у птушка- і свінагадоўлі. Пры гэтым кармоў, ветпрэпаратаў, іншых рэсурсаў для галіны ў цэлым хапае.

Як падкрэсліў старшыня аблвыканкама, усе магчымасці для выпраўлення бягучай сітуацыі ў лютым на Гомельшчыне ёсць.

Шэраг мер ужо зроблены: на жорсткім кантролі забеспячэнне гаспадарак камбікармамі, паўсюдна актывізавана дзейнасць ветслужбаў і заатэхнікаў, пры гэтым будзе дапрацавана і аптымізавана іх работа.

Канкрэтныя стратэгіі развіцця АПК у цэлым і жывёлагадоўлі ў прыватнасці павінен прадаставіць і абгрунтаваць шэраг раёнаў, сярод іх Калінкавіцкі, Буда-Кашалёўскі.
Удзел у рабоце пасяджэння прыняў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ