Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

На апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме разгледзелі пытанні навядзення парадку і азелянення дарог

22.04.2024

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко даручыў актывізаваць работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў да знакавых дат, асаблівую ўвагу ўдзяліць месцам пражывання ветэранаў.

Прыгажэй, чысцей, зеляней

Абмеркавалі комплекс мер па ўстараненню наступстваў моцных вятроў, якія пранесліся па рэгіёне ў красавіку. Улічваючы зацяжныя дажджы, паскарацца рамонтнікам проста неабходна. Усе працы павінны праводзіцца па выразным алгарытме: выезд і ацэнка ўрону камісіяй, вызначэнне фінансавых крыніц, непасрэдна сам рамонт, пачынаючы з дахаў. Па стане на панядзелак адноўлена 40 пацярпелых пабудоў, гэта аб'екты АПК і прыватныя дамы. Больш як на 20 работы працягваюцца. Больш за ўсё такіх пабудоў у Калінкавіцкім раёне. У шматкватэрных дамах у розных раёнах, як правіла, пяціпавярховых, выяўлены праблемы з цеплаізаляцыяй сцен. Распрацаваны план па аператыўным устараненні гэтых дэфектаў.

Актыўна працуюць азеляніцелі. Дарожнікі канцэнтруюць намаганні па высадцы дрэў і кустоў на важных транспартных развязках і ўздоўж асноўных трас. Праца павінна быць комплекснай, падкрэсліў губернатар, добраўпарадкоўваць неабходна не толькі транспартныя кольцы, скрыжаванні, але і населеныя пункты паблізу, лясныя масівы, усю дарожную інфраструктуру. І ўжо ад гэтага парадку рухацца далей, углыб вобласці. У ідэале, было сказана, трэба дайсці да кожнага кавалачка зямлі.

Кадравы рэзерв і вынікі суботніка

Дэталёва разабралі пытанні запаўнення вакансій кіруючых работнікаў. У выніку даручана акцэнтаваць увагу на падрыхтоўцы да здачы экзаменаў у Мінску, у тых галінах, дзе гэта патрэбна. Нельга таксама забывацца пра кадравы рэзерв, часцей выкарыстоўваць гэты рэсурс.

Падвялі папярэднія вынікі рэспубліканскага суботніка. У вобласці сіламі працоўных калектываў, усіх грамадзян сабрана каля 2,9 мільёна рублёў. Асноўная частка гэтай сумы, нараўне са сродкамі, пералічанымі іншымі рэгіёнамі, будзе накіравана на рэканструкцыю і абнаўленне мемарыялаў, знакавых месцаў, прысвечаных памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ