Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

На апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме абмеркавалі пытанні добраўпарадкавання і энергазабеспячэння

08.04.2025
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко акцэнтаваў увагу на выкананні патрабаванняў Дырэктывы № 11, накіраванай на ўмацаванне выканальніцкай дысцыпліны на месцах.

Нулявая бюракратыя і рост самааддачы
Дырэктыва № 11 тычыцца шырокага спектру пытанняў: ад аптымізацыі кадравай палітыкі да дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату. Галоўныя ж мэты дакумента – павышэнне эфектыўнасці работы дзяржаўных органаў улады, калектываў прадпрыемстваў і арганізацый праз умацаванне выканальніцкай дысцыпліны, паўсюдны рост якасці і адказнасці за вынікі працы. Як будуць укараняцца і працаваць палажэнні дырэктывы на месцах, падкрэсліў Іван Крупко, пакажа самы бліжэйшы час. Мы ўступілі ў пяцігодку якасці, а гэта значыць, ад кожнага калектыву і кожнага работніка паасобку краіна чакае больш якаснай працы і росту самааддачы.
Закранулі тэму аплаты насельніцтвам шматкватэрнага жылога фонду ў Гомелі цеплавой энергіі. У парадку эксперымента ў абласным цэнтры гэтая плата ўносіцца непасрэдна пастаўшчыку паслугі – РУП "Гомельэнерга". Разглядаецца варыянт з адменай такой практыкі і вяртаннем да агульнарэспубліканскага падыходу, гэта значыць да ўнясення платы арганізацыям ЖКГ. Даручана дадаткова вывучыць усе нюансы, фінансавыя механізмы і прыняць рашэнне. 

Пазбаўляемся ад небяспечных насаджэнняў
Паднялі тэму навядзення парадку ўздоўж вуліц і аўтадарог, а іменна абразання небяспечных дрэў уздоўж ліній электраперадачы ў населеных пунктах Гомельшчыны. Клопату дабавіў ліпеньскі ўраган, наступствы якога працягваюць ліквідаваць. Абрэзцы падлягала больш за 6 тысяч дрэў, якія ўяўляюць пагрозу энергабяспецы. План 2025 года выкананы амаль на 25%, работы ідуць па графіку.
У рамках нарады пазначылі таксама асноўныя задачы, якія стаяць сёлета перад фінансавымі органамі. Сярод іх стабільная работа па зборы падаткаў і пошлін, спагнанню запазычанасцяў, збалансаванасць бюджэту і захаванне сацыяльнай арыентаванасці расходаў, забеспячэнне ўсіх раёнаў роўнымі рэсурснымі магчымасцямі.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ