На апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме абмеркавалі кадравую палітыку, пытанні энергабяспекі

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко зрабіў акцэнт на забеспячэнні жывёлагадоўчых аб'ектаў аўтаномнымі крыніцамі электраэнергіі.
Абмяркоўваючы пытанні забеспячэння кадрамі прадпрыемстваў і арганізацый вобласці, адзначылі планамернае скарачэнне колькасці звольненых па пагадненню бакоў. Маніторынг кадравых службаў дае магчымасць мінімізаваць выпадкі некарэктнага афармлення дакументацыі пры звальненнях. Неабходна таксама зменшыць колькасць звольненых маладых спецыялістаў. Такія факты ёсць, трапляюцца сітуацыі, калі моладзь сама імкнецца да звальнення, каб не адпрацоўваць належны па размеркаванні тэрмін.
З любой нагоды, запатрабаваў губернатар, важна праводзіць дэталёвую праверку з высвятленнем усяго спектру прычын сыходу з прафесіі.
У спешным парадку АПК вобласці, у прыватнасці, малочнатаварныя фермы і комплексы, забяспечваюцца дызель-генератарамі ў патрэбнай колькасці. З надыходам зімова-стойлавага перыяду неабходна дабіцца максімальнай энергабяспекі ў галіне, гарантыі працаздольнасці аб'ектаў незалежна ад прыродных і іншых фактараў. Тэрмін выканання работ Іван Крупко пазначыў дакладна – да 1 лістапада.
Разгледжаны таксама асноўныя тэмы зваротаў грамадзян у органы ўлады. Па папулярнасці на Гомельшчыне лідзіруюць пытанні ў сферах ЖКГ, грамадскага транспарта, вулічнага асвятлення.
На асвятленне звярнулі адмысловую ўвагу. З кожным днём цямнее ўсё раней, падкрэсліў Іван Крупко, важна аптымізаваць работу асвятляльных прыбораў так, каб жыхары ў гарадах і сельскай мясцовасці не мелі праблем, вяртаючыся дадому з працы (дзеці – са школ), наведваючы аб'екты сацсферы, гандлю ў вячэрні час. Пры неабходнасці трэба павялічыць на месцах колькасць святлодыёдных крыніц асвятлення.