Улада
На апаратнай нарадзе ў абласным выканаўчым камітэце абмеркавалі пытанні выкарыстання стабфондаў плодаагародніннай прадукцыі
13.05.2025

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко таксама акцэнтаваў увагу на вядзенні ў рэгіёне рэестра пустуючых будынкаў.
Патрэбна больш выразная і сістэмная работа
Адно з самых набалелых пытанняў для пакупнікоў – дэфіцыт другога хлеба на прылаўках Гомельшчыны. Рэалізацыя бульбы, морквы, буракоў у маі працягваецца, але недахоп менавіта беларускай бульбы адчуваецца. Кожны дзень яе наяўнасць у гандлёвых сетках кантралюецца. Мытай бульбы ў прынцыпе хапае, а вось нямытую бульбу вельмі хутка разбіраюць – гэта факт.
З морквай і бураком сітуацыя лепшая, хоць продажы ідуць з апярэджваннем графіка. Капуста, цыбуля, яблыкі з стабфондаў выбраны яшчэ ў красавіку, але іх рэалізацыя па дагаворах з асобнымі вытворцамі сёння таксама ідзе.
Прапрацоўваць напаўненне і выкарыстанне стабфондаў на працягу года, заўважыў Іван Крупко, трэба дбайней і дэталёва, больш цесна ўзаемадзейнічаць з гандлёвымі сеткамі.
Пры неапраўдана хуткай выбарцы прадукцыі адказным арганізацыям даведзена задача дадаткова закупляць аб'ёмы гародніны і садавіны, якія адсутнічаюць.
Знос або продаж, але парадак павінен быць
Работу з адзіным рэестрам пустуючых дамоў у рэгіёне вядуць службы гар- і райвыканкамаў, сельвыканкамаў. Звесткі ў рэестр ўносяцца пасля камісійнага абследавання будынкаў. Карыстацца ім грамадзяне могуць на без-платнай аснове, да іх паслуг фотаматэрыялы, інфармацыя па камунікацыях, цэнах, датах аўкцыёнаў і іншая.
Пустуючыя будынкі выяўляюцца пастаянна. Гэтыя дамы не толькі псуюць эстэтыку населеных пунктаў, але і з'яўляюцца небяспечнымі, у першую чаргу з пункту гледжання ўзнікнення пажараў. Выхад тут просты – іх трэба зносіць. Але аб'екты, якія яшчэ крэпкія, з меншай доляй зносу павінны прадавацца. Попыт на іх маецца.
У першым квартале, да прыкладу, знесена 367 дамоў, 51 прададзены, у тым ліку 11 – за адну базавую велічыню.
Работа з такімі будынкамі, падкрэсліў губернатар, павінна весціся на выразнай сістэмнай аснове, важна выключыць выпадкі фармалізму ў асобных раёнах вобласці, неадпаведнасці дадзеных камісій рэальнай статыстыцы.
Гатоўнасць кормаўборачнай тэхнікі да сезона разабралі на прыкладзе Гомельскага раёна. У ім яна складае 76%. Па словах старшыні аблвыканкама, неабходна паскорыцца, і не толькі ў гэтым раёне. Да 16 мая ўзровень гатоўнасці павінен дасягнуць 95%.
Старшыням гар- і райвыканкамаў, адказным службам – паскорыць падрыхтоўку кормаўборачнай тэхнікі да сезона, такое даручэнне даў губернатар.