Мемарандум умацуе сяброўства: на ПМЭФ прайшла сустрэча Івана Крупко і Аляксандра Багамаза

– Гандлёвыя ўзаемаадносіны, замацаванне імпартазамяшчэння і кааперацыя прадпрыемстваў – гэта надзейны падмурак развіцця для беларускіх і расійскіх кампаній, – такое меркаванне выказаў у час размовы з бранскімі журналістамі старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Таксама спрыяюць паглыбленаму партнёрству cумесныя форумы, такія як "Гомель – Бранск" і маладзёжныя фестывалі, падкрэсліў кіраўнік беларускага рэгіёна:
– Сёння ў аснове эканоміка. Будуць развівацца прадпрыемствы – стануць мацнейшымі нашы вобласці. На сустрэчы мы абмеркавалі пытанні і гуманітарныя, і эканамічныя, выверылі ўсе напрамкі, каб рухацца разам далей.
– Важна, што мы, губернатары прыгранічных рэгіёнаў, сустрэліся сёння на ПМЭФ. Абмеркавалі кааперацыю сумесных прадпрыемстваў, форумы, гуманітарныя пытанні. Мы зробім усё магчымае, каб жыхары нашых рэгіёнаў адчувалі гэта ўзаемадзеянне, – адзначыў па выніках сустрэчы губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз.
Ён таксама дадаў, што прадпрыемствы, якія сёння сумесна працуюць, забяспечваюць далейшае развіццё дзвюх дзяржаў:
– Ідзем наперад, рухаемся далей.