Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

Карма зайграе фарбамі к верасню. На апаратнай нарадзе аблвыканкама абмеркавалі перспектывы развіцця райцэнтра

29.01.2024
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко запатрабаваў не зацягваць тэрміны рамонтаў, рэканструкцыі і ўводу аб'ектаў у гарпасёлку, не перамяшчаць іх на трэці квартал.

Рыхтуемся да аграфэсту

У гэтым годзе ў Карме плануецца правесці абласное свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Як водзіцца, увесь будаўнічы комплекс рэгіёна, дарожнікі, каму-нальшчыкі будуць заняты абнаўленнем і пераўтварэннем райцэнтра. Гэта закране вулічна-дарожную сетку – адрамантуюць 22 вуліцы з 48, а таксама дваровыя тэрыторыи, асобныя будынкі, аб'екты. Паўсюдна займуцца асвятленнем, водаадвядзеннем, каналізацыяй, меліярацыйнымі каналамі. Правядуць рэканструкцыю участкаў рэспубліканскіх і мясцовых дарог у раёне. У жылфондзе Кармы выканаюць капітальны і бягучы рамонты шматкватэрных дамоў.

У бліжэйшы час будзе вырашаны лёс мясцовага рэстарана, які церпіць страту. Даручана знайсці прымяненне добраму будынку, як варыянт, шматпрофільнае: крама, грамадскае харчаванне, вытворчасць. Вызначацца таксама з будучыняй дзіцячай бібліятэкі, школы мастацтваў, загса.

Сур'ёзны маштаб работ запланаваны ў цэнтральнай раённай бальніцы, гэта не толькі мадэрнізацыя будынка, абсталявання, але і рамонт пад'язных шляхоў, добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Аналагічныя работы правядуць ва ўстановах адукацыі, культуры, спорту і турызму.

У планах таксама рэканструкцыя мясцовага горадаўтваральнага прадпрыемства "Кармалён". Чакаецца закупка новых ліній, аж да пераносу ўсёй перапрацоўкі ільну ў вобласці на гэтае прадпрыемства.

Не зацягваем тэрміны

Зносіць, акрамя ўжо старых аб'ектаў, нічога не будзем, падкрэсліў губернатар. Па шэрагу буйных будынкаў, у тым ліку спартыўнага профілю, вырашана адмовіцца ад капітальнага рамонту на карысць бягучага, менш затратнага.

Зразумела, райцэнтр чакае маштабны комплекс работ па добраўпарадкаванні, ён закране вуліцы і двары, скверы, зоны адпачынку, архітэктурныя кампазіцыі. Усё – ад фантанаў да лавачак – павінна зайграць новымі фарбамі.

Важны момант: асноўная частка работ павінна быць выканана ўжо да 1 верасня. Магчыма, вобласць адсвяткуе дажынкі раней, чым летась.

Акрамя таго, на нарадзе закранулі тэму паводкі. У сярэднім вада на асноўных рэках рэгіёну прыбывае на 4–6 сантыметраў у суткі. Калі мінусавыя тэмпературы доўга не пратрымаюцца, вобласць сутыкнецца з праблемай падтапленняў на месцах ужо ў лютым. У сувязі з гэтым профільныя службы будуць прыведзены ў поўную гатоўнасць.

Даручэнне губернатара

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко: старшыні Кармянскага райвыканкама, кіраўнікам кампетэнтных службаў – арганізаваць і правесці раённыя суботнікі, на добраахвотных пачатках задзейнічаць мясцовае насельніцтва ў працах па добраўпарадкаванні

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ