Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме: узгоднены кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і кіраўнік спраў гарвыканкама
03.06.2024

Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Выканаўчым дырэктарам КСУП "Золак-Агра" Светлагорскага раёна стане Юрый Рудніцкі. З лютага выконвае абавязкі кіраўніка названага прадпрыемства, мае вялікі вопыт у галіне. Да гэтага працаваў на розных пасадах у сельскай гаспадарцы.
На пасаду дырэктара ААТ «Рыбгас «Трэмля» Петрыкаўскага раёна ўзгоднены Васілій Бабок. Ураджэнец Калінкавіцкага раёна скончыў Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію, працаваў на розных пасадах у сельскагаспадарчай галіне.
Алена Атаманчук будзе кіраўніком Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Жыткавіцкага раёна.
Кіраўніком спраў Гомельскага гарвыканкама стане Генадзь Вамбрыкаў.
– Пасада адказная, жадаю, каб ваша работа адбілася на рабоце гарвыканкама ў цэлым, – даў наказ кандыдату памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў.
Прызначаны таксама начальнікі і спецыялісты ўпраўленняў аблвыканкама.
Падоўжаны кантракты з дырэктарам Мілашавіцкага лясгаса Лельчыцкага раёна Вячаславам Берусем, генеральным дырэктарам ААТ "Гомельаблсэрвіс" Юрыем Івасюком, дырэктарам КУП "Лячэбна-вытворчыя майстэрні" Анатолем Прыслопскім. Заключаны новыя кантракты з галоўным дзяржаўным ветэрынарным урачом – начальнікам Мазырскай раённай ветстанцыі Сяргеем Кудласевічам, дырэктарам КСУП "Крупец" Добрушскага раёна Аленай Мажанавай, галоўным урачом абласнога цэнтра медыцынскай рэабілітацыі "Верасок" Генадзем Сянчуком.