Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме: узгоднены галоўны ўрач Петрыкаўскай ЦРБ і дырэктар КЖУП "Карма"
06.03.2024

Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Дырэктарам філіяла "Советская Белоруссия" Рэчыцкага камбіната хлебапрадуктаў стане Уладзімір Атаманчук.
На пасаду галоўнага ўрача Петрыкаўскай ЦРБ узгоднены Яўгеній Лагвінец.
Палескі дзяржаўны аграрны каледж імя У. Ф. Міцкевіча ў Калінкавіцкім раёне ўзначаліць Андрэй Губар.
Новы дырэктар і ў КЖУП "Карма" – кіраўніком стане Яўгеній Дзергачоў.
Узгоднена таксама заключэнне новага кантракта генеральнаму дырэктару ААТ "Гомсельмаш" Аляксандру Новікаву.
У ходзе кадравага дня разгледзелі і назначэнні ў аблвыканкам: вядучым рэферэнтам камітэта эканомікі будзе Юлія Лябецкая, начальнікам аддзела камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі – Наталля Герасіменка, галоўным спецыялістам упраўлення пенсіённага забеспячэння камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне – Таццяна Рубашчанка.