Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

Кадравы дзень у аблвыканкаме: у сістэме ЖКГ Веткаўшчыны новы дырэктар

07.10.2024

Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

Уладзімір Бялоў узгоднены на пасаду дырэктара КЖУП "Веткаўскае". На прадпрыемстве працаваў на розных пасадах з 2004 года, у апошні час выконваў абавязкі кіраўніка прадпрыемства. Кандыдат прайшоў неабходную падрыхтоўку і вучобу, атрымаў атэстацыю.

– Развівайце і камплектуйце ўласную будаўнічую арганізацыю, каб бягучы і капітальны рамонт выконваць уласнымі сіламі. Прадумайце таксама пытанне стварэння сэрвісу па абслугоўванні аўтамабіляў і сельгастэхнікі, – першыя даручэнні дырэктару ад кіраўніка рэгіёна.

Узгоднена таксама заключэнне новага кантракта з намеснікам начальніка галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Алай Валетавай.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ