Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме: у Гомельскім філіяле Белаэранавігацыі новы начальнік
10.03.2025

Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Кіраўніком спраў Хойніцкага райвыканкама стане Ала Кузьменка, якая да гэтага працавала намеснікам дырэктара школы, старшынёй Велікаборскага сельскага выканаўчага камітэта.
На пасаду начальніка Гомельскага філіяла Белаэранавігацыі ўзгоднены Мікалай Мурашка, які з 2016 года працаваў вядучым інжынерам і намеснікам кіраўніка гэтага прадпрыемства.
Саўгас «Камуніст» Ельскага раёна ўзначаліць Дзмітрый Баранкевіч, які апошні месяц выконваў абавязкі кіраўніка.
Падоўжаны кантракт з дырэктарам ААТ «Звязда» Чачэрскага раёна Галінай Трыбунах.