Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме: у Галоўным статупраўленні Гомельшчыны новы кіраўнік
16.10.2023

Новага кіраўніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці старшыня аблвыканкама Іван Крупко прадставіў мясцовай вертыкалі ўлады падчас штотыднёвай апаратнай нарады.
Упраўленне ўзначаліла Таццяна Кабылянская, да гэтага яна была начальнікам аддзела статыстыкі сельскай, лясной гаспадаркі і навакольнага асяроддзя ў гэтым жа ўпраўленні.
Таццяна Уладзіміраўна ўраджэнка Гомеля, скончыла ГДУ імя Ф. Скарыны і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканоміка і сацыялогія працы, дзяржкіраванне сацсферай».
Працоўную дзейнасць пачынала інжынерам у Гомельскім дзяржаўным цырку. З 1997 года працуе ў абласным упраўленні статыстыкі, дзе пачынала эканамістам другой катэгорыі.