Кадравы дзень у аблвыканкаме: у эксбазе "Доўск" – выканаўчы дырэктар

Кандыдатаў на
пасады ў розных галінах узгадніў сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Выканаўчым
дырэктарам эксперыментальнай базы «Доўск»
Рагачоўскага раёна стане Пётр Полей,які да гэтага выконваў
абавязкі кіраўніка гаспадаркі.
На пасаду ўпраўляючага цэнтрам па забеспячэнні дзейнасці
бюджэтных арганізацый Лоеўскага раёна ўзгоднены Аляксандр Шумігай, які працаваў
у цэнтры з моманту яго ўтварэння намеснікам ўпраўляючага.
Упраўляючы цэнтрам
па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Хойніцкага раёна будзе Андрэй
Бельскі. Да прызначэння выконваў абавязкі кіраўніка ў цэнтры.
Святлана Лукаш
узгоднена на пасаду начальніка інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў па Рэчыцкаму раёну. Вопыт яе работы ў падатковых органах – 25 гадоў, апошнія шэсць гадоў працавала
намеснікам начальніка ў ІМПЗ па Гомельскаму раёну.
Заключаны новыя кантракты з дырэктарам КСУП «Слабадское імя Леніна» Мазырскага раёна Юрыем Бажанковым, дырэктарам Кармянскага ПМС Аляксандрам Пятровым, дырэктарам Хойніцкага камунальніка Сяргеем Несцярэнкам. Падоўжаны кантракт з дырэктарам КЖРЭУП «Чыгуначнае» Аляксандрам Атрошчанкам.



