Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме: у Буда-Кашалёўскім камунальніку новы дырэктар
27.10.2025
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Дырэктарам КЖУП «Буда-Кашалёўскі камунальнік» стане Яўгеній Новік. У сістэме ЖКГ ён працаваў працяглы час, паспяхова прайшоў прафесійную атэстацыю профільнага міністэрства.
Падоўжаны таксама кантракт з дырэктарам ААТ «Гаспадарчыя тавары» Дзмітрыем Атрашэнкам. Новы кантракт заключаны з генеральным дырэктарам Гомельскага дзяржаўнага цырка Анастасіяй Сарасека.