Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме: прызначаны гендырэктар ААТ «Радамір» і намеснік старшыні Буда-Кашалёўскага райвыканкама
13.01.2025

Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Першым намеснікам старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама стане Дзмітрый Шпігановіч. Бухгалтар і будаўнік па адукацыі працаваў на розных пасадах у Лельчыцкай ПМК-103, Лельчыцкім і Буда-Кашалёўскім райвыканкамах.
На пасаду намесніка старшыні Буда-Кашалёўскага райвыканкама ўзгоднены Уладзімір Кавалёў. Курыраваць ён будзе пытанні будаўніцтва і ЖКГ. Да гэтага працаваў начальнікам аддзела ЖКГ у Гомельскім райвыканкаме, начальнікам аддзела ў камітэце эканомікі аблвыканкама.
Алена Пількевіч будзе генеральным дырэктарам ААТ "Радамір". На новую пасаду пераходзіць з месца галоўнага эканаміста Мінскага завода ігрыстых він, да гэтага працавала намеснікам гендырэктара кандытарскай фабрыкі "Спартак".
Выканаўчым дырэктарам ААТ "Дружба" ў Веткаўскім раёне стане Анатоль Зубараў. Выпускнік Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны працаваў у сферы сельскай гаспадаркі на розных пасадах.
Новы кантракт заключаны з галоўным урачом Лоеўскай ЦРБ Мікітам Гараевым.