Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме – новыя кіраўнікі ў Карме, Нароўлі, Мазыры, абласным цэнтры
09.08.2024

Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў губернатар Іван Крупко.
На пасаду намесніка старшыні Кармянскага райвыканкама ўзгоднена Аксана Сцепанькова.
"У вашай зоне адказнасці будаўнічая галіна, звярніце ўвагу на развіццё ў раёне сферы ЖКГ", – даў наказ старшыня аблвыканкама.
Кіраўніка справамі Нараўлянскага райвыканкама ўзгаднілі Дыяну Сівак. Дырэктарам філіяла "Рэчыцкая ПМК 73" РУП "Калінкавічыводбуд" стаў Дзмітрый Міхалко. Дырэктарам ФАЦ "Палессе-Арэна" ў Мазыры – Аляксандр Шкоркін.
Узгоднена вылучэнне на пасаду старшыні Гомельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза АПК Вольгі Замацеўскай.