Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме: новыя дырэктар Прыбарскага каледжа і ветурач у Нароўлі
25.06.2024

Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
На пасаду галоўнага ветэрынарнага ўрача Нараўлянскага раёна ўзгоднена Таццяна Крамар. Новы кіраўнік 15 гадоў працуе ў раённай ветстанцыі, з мая выконвае абавязкі галоўнага ўрача.
Дырэктарам Прыборскага дзяржаўнага каледжа Гомельскага раёна стаў Вячаслаў Казлоўскі. Ураджэнец Лоева, скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна, ДДТУ імя П. В. Сухога і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў у сістэме адукацыі, апошняя пасада – загадчык вытворчых майстэрняў Гомельскага дзяржаўнага хіміка-тэхналагічнага каледжа.
"Максімальна пашырыць напрамак трактарыстаў, прапрацаваць пытанне ўвядзення новых спецыяльнасцей", – дае даручэнне прызначэнцу губернатар.
Новы кантракт заключаны з начальнікам аддзела землеўпарадкавання Хойніцкага райвыканкама Юліяй Рудабелец.