Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме: новы кіраўнік у "Медпласта" і Мазырскай агародніннай фабрыкі
22.04.2024

Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Выканаўчым дырэктарам КСУП "Мазырская агароднінная фабрыка" стане Аляксандр Мініч. Кіраўнік прыехаў на Гомельшчыну маладым спецыялістам, на фабрыцы працаваў галоўным аграномам, намеснікам дырэктара і начальнікам вытворчасці.
"Прадумаць праект устаноўкі сучасных цяпліц для вырошчвання агуркоў, памідораў і іншай гародніны", – дае першае даручэнне губернатар.
Новы дырэктар ААТ "Медпласт" – Дзмітрый Нікалаенка. Кандыдата ў холдынгу выбіралі на конкурснай аснове, ён мае вялікі вопыт працы на аналагічным прадпрыемстве ў Гомелі, раней займаў кіруючыя пасады ў кампаніі "Алкапак".
На пасаду намесніка старшыні Жлобінскага райвыканкама ўзгоднены Ігар Волкаў. Да гэтага ён быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Новыя кадры і ў аблвыканкаме: галоўным спецыялістам галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг стане Наталля Яцкова.
Новы кантракт заключаны з выканаўчым дырэктарам ААТ «Добрушскі райаграсэрвіс» Юрыем Бруянковым, працягнуты кантракт з выканаўчым дырэктарам КСУП «Імя І. П. Мележа» Хойніцкага раёна Святланай Кузьменка.