Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме: новы дырэктар Краснабярэжскага аграрнага каледжа
04.03.2025

Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Новым дырэктарам Краснабярэжскага дзяржаўнага аграрнага каледжа Жлобінскага раёна стане Віктар Цераш. Ён з 1993-га працаваў ва ўстанове адукацыі выкладчыкам, намеснікам дырэктара, а са жніўня 2024 года выконваў абавязкі кіраўніка каледжа.
Заключаны новы кантракт з начальнікам аддзела землеўпарадкавання Калінкавіцкага райвыканкама Юрыем Сяргеенкам.