Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме: на Гомельшчыне новы ідэолаг, у рэгіянальным архіве – дырэктар
02.12.2024

Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў сёння старшыня аблвы-канкама Іван Крупко.
Старшынёй камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыкан-кама стала Таццяна Кручко, якая да гэтага займала пасаду першага намесніка старшыні гэтага камітэта. Губернатар уручыў кіраўніку пасведчанне і пажадаў поспехаў.
Намеснікам старшыні Чачэрскага райвыканкама будзе Таццяна Загорца-ва, якая да гэтага ўзначальвала аддзел ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва райвы-канкама.
На пасаду першага намесніка старшыні Лоеўскага райвыканкама ўзгод-нены Сяргей Дземідзенка. Ураджэнец Лоева працаваў на розных пасадах, у тым ліку інжынерам у раённым ПМС, начальнікам землеўпарадкавальнай службы райвыканкама, узначальваў прафсаюзную арганізацыю.
Вячаслаў Ліпаткін будзе дырэктарам Жлобінскага металургічнага каледжа. Іван Піліпец узгоднены на пасаду дырэктара РУП «Калінкавічыводбуд».
На пасаду дырэктара Гомельскага вопытнага лясгаса ўзгоднены Валерый Мядзведзеў, ляснічы Даўгалескага лясніцтва. Працуе ў галіне з 2003 года, ведае і разумее спецыфіку работы.
Дырэктарам КУП «Жылкамбуд» Нараўлянскага раёна стане Іван Субоцін. Працоўную дзейнасць пачынаў інжынерам па тэхніцы бяспекі, працаваў у ад-дзеле ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, у тым ліку ўзначальваў яго. Перад прызначэннем займаў пасаду старшыні Галоўчыцкага сельвыканкама.
Кіраўніком Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Ельскага раёна будзе Таццяна Харлан, якая займала пасаду намесніка кіраўніка цэнтра.
На пасаду дырэктара спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 1 Рагачоўскага раёна ўзгоднены Андрэй Раманаў, які працаваў да гэтага загадчыкам ФАК «Ціхінічы».
Юрый Шастапалаў узгоднены на пасаду дырэктара дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці. Працаваў у мытных органах, працаваў у будаўнічай галіне.