Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

Кадравы дзень у аблвыканкаме

17.02.2025
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

Аляксандр Фралоў узгоднены на пасаду першага намесніка старшыні Веткаўскага райвыканкама, да гэтага ён займаў аналагічную пасаду ў Ельскім райвыканкаме. 

Начальнікам Рагачоўскай раённай ветэрынарнай станцыі стане Аляксандр Атрошчанка. Выпускнік Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны працаваў галоўным ветурачом сельгаспрадпрыемстваў, мясакамбіната.

На пасаду дырэктара Жыткавіцкага лясгаса ўзгоднены Мікалай Грыбоўскі. Да гэтага працаваў вадзіцелем, майстрам лесу, ляснічым у Лельчыцкім лясгасе, галоўным інжынерам Жыткавіцкага лясгаса.

Заключаны новыя кантракты з кіраўніком цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Рэчыцкага раёна Галінай Вішняк, галоўным урачом паліклінікі № 7 Гомеля Святланай Філіпкавай. Падоўжаны кантракт з галоўным урачом абласной стаматалагічнай паліклінікі Васілём Жогла.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ