Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме
17.09.2024

Намеснікаў старшыняў гарадскога і раённых выканаўчых камітэтаў, якія курыруюць сацыяльную сферу, а таксама кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Ірына Губар узгоднена на пасаду намесніка старшыні Гомельскага гарвыканкама.
Наталля Ходзька – намеснікам старшыні Петрыкаўскага райвыканкама, Ала Ан-друшчанка – Жыткавіцкага, Ірына Таран – Веткаўскага.
Генеральным дырэктарам ААТ "Рэчыцкі тэкстыль" стане Аляксандр Атрошчанка.
На пасаду галоўнага ўрача Рэчыцкай ЦРБ узгоднены Віталій Аўдзееў. З 2007 года працуе ў гэтай бальніцы, апошнія шэсць гадоў – намеснікам галоўнага ўрача.
«Уважлівае стаўленне да пацыентаў, выкананне пратаколаў і інструкцый, – галоўнае ў вашай працы. Зірніце па-новаму на ўсе кірункі працы», – дае наказ урачу старшыня аблвыканкама.
Дырэктарам спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 5 Го-меля будзе Віталій Саўчыц. Працаваў выкладчыкам і намеснікам спартыўных уста-ноў адукацыі, да гэтага працаваў дырэктарам СДЮШАР № 3.
Прадоўжаны таксама кантракты з дырэктарам Жлобінскай перасовачнай ме-ханізаванай калоны № 71 Уладзімірам Бадзілоўскім, начальнікам аддзела землеўпа-радкавання Чачэрскага райвыканкама Яўгенам Губарэвічам.
Наталля Тусікава ўзгоднена на пасаду начальніка ўпраўлення па рабоце са зваро-тамі грамадзян і юрыдычных асоб. Кандыдат на пасаду да гэтага была намеснікам начальніка гэтага ж упраўлення.
Новыя кантракты заключаны з генеральным дырэктарам Светлагорскага ЦКК Юрыем Крукам, дырэктарам Васілевіцкага лясгаса Рэчыцкага раёна Дзмітрыем Давыдзен-кам, дырэктарам ААТ «Цукровы гандаль» Наталляй Ратабыльскай.
Узгоднена таксама прызначэнне кіраўнікоў і спецыялістаў аддзелаў аблвыканкама.