Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

Кадравы дзень у аблвыканкаме

15.04.2024
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

На пасаду выканаўчага дырэктара ААТ «Пенчын» Буда-Кашалёўскага раёна ўзгоднены Аляксандр Нахаенка. Новы кіраўнік скончыў Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт, прайшоў шлях ад трактарыста да галоўнага інжынера ў розных гаспадарках.

– Падтрымка будзе на ўсіх узроўнях. Галоўнае, выбудаваць дакладную праграму працы. Поспехаў! – дае наказ губернатар.

Намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама стане Мікалай Клімянок, вядучым эканамістам галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама – Таццяна Забродская.

Новыя кантракты заключаны з дырэктарам Калінкавіцкага рамонтна-механічнага завода Сяргеем Салаўянам, галоўным урачом Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 3 Іванам Худзяковым, прадоўжаны кантракты з выканаўчым дырэктарам КСУП "Баравікі" Светлагорскага раёна Вадзімам Запатылкам, выканаўчым дырэктарам КСУП "Палескае" Светлагорскага раёна Уладзімірам Сідарэнка, дырэктарам КСУП «Ельск» Валянцінам Маркаўцом.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ