Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме
15.01.2024

Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Дырэктарам РДСУП" Беларуснафта-Асобіна" ў Буда-Кашалёўскім раёне прызначана Алена Ваўчок. Вопыт у сферы сельскай гаспадаркі ў кіраўніка ёсць, на яе кіраўнік рэгіёна ўскладае вялікія надзеі: выбудаваць сістэму кіравання кадрамі, заняцца рэканструкцыяй старых птушнікаў, больш актыўна выкарыстоўваць нядаўна ўведзеную пляцоўку, павялічыць аб'ёмы вытворчасці мяса птушкі.
Дырэктарам Лоеўскага агратэхсэрвісу ўзгоднены выпускнік Школы маладога кіраўніка і Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Канстанцін Сарокін, які ўжо некаторы час выконвае абавязкі дырэктара. Старшыня райвыканкама ахарактарызаваў кандыдата як чалавека з вялікім патэнцыялам. Падчас кадравага дня губернатар прапанаваў аб'яднаць гаспадарку "Бывалькі" з агратэхсэрвісам. Новы кіраўнік ідэю падтрымаў, ён гатовы стаць дырэктарам новага вялікага прадпрыемства.
Падоўжаны таксама кантракты з двума кіраўнікамі – начальнікам абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Дзмітрыем Жэлабковым, дырэктарам Калінкавіцкага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Уладзімірам Ярцам.