Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

Кадравы дзень у абласным выканаўчым камітэце: новыя намеснік старшыні райвыканкама ў Хойніках і кіраўнік Гомельскай мяса-малочнай кампаніі

11.12.2024
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

Намеснікам старшыні Хойніцкага райвыканкама будзе Святлана Жыцінец, якая да гэтага займала пасаду намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Святлана Алегаўна будзе каардыніраваць пытанні эканомікі і сацыяльна-эканамічнага развіцця. 

Генеральным дырэктарам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гомельская мяса-малочная кампанія» стане Аксана Дрынеўская, якая працавала намеснікам старшыні Лельчыцкага райвыканкама. 

На пасаду намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама ўзгоднены Аляксей Башлакоў. Працоўную дзейнасць пачынаў кантралёрам-рэвізорам, працаваў на розных пасадах у аблвыканкаме. Будзе курыраваць у Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні пытанні эканомікі і фінансаў.

Наталля Іванчанка ўзгоднена на пасаду кіраўніка спраў адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля. У апошні час займала пасаду начальніка аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб гарвыканкама.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ