Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

Яшчэ адзін пункт маршрута кіраўніка дзяржавы – Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод

07.11.2025
З 2012 года прадпрыемства ўваходзіць у склад холдынга Мінскага маторнага завода.
Завод выпускае шасцяронныя помпы розных мадыфікацый, дэталі для дызельных рухавікоў, запасныя часткі для каробак перадач аўтамабіляў МАЗ, КамАЗ, а таксама вузлы для аўтамабільнай, кормаўборачнай і збожжаўборачнай тэхнікі «Гомсельмаш».
Вытворчасць помп і запчастак для рухавікоў сельгастэхнікі – новы напрамак, наладзілі ў рамках праграмы «Адзін раён – адзін праект». Для рэалізацыі набыта і ўкаранёна сучаснае металаапрацоўчае абсталяванне – усяго больш за дваццаць адзінак. Гэта сучасныя такарныя, круглашліфавальныя, зубаапрацоўчыя станкі і іншая тэхніка.
Аб'ём прамысловай вытворчасці ў фактычных цэнах за студзень – верасень 2025 года склаў 15,8 мільёна рублёў, атрыманы чысты прыбытак у памеры 1,6 мільёна рублёў, рэнтабельнасць продажу склалася на ўзроўні 1,1%.
Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў – база ў прадпрыемства добрая, трэба яе развіваць:
– Гэта не справа – машынабудаўнічая краіна, вырабляем усе аўтамабілі ад легкавога да БелАЗа. А начынне, маторы ўсюды шукаем.
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы адзначыў руплівае стаўленне да прамысловых рэсурсаў: станкі савецкай вытворчасці тут не спісалі, а адрамантавалі і да гэтага часу выкарыстоўваюць.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ