Улада
Інвестпраграма ў дзеянні: старшыня аблвыканкама наведаў прадпрыемства, створанае па праграме «Адзін раён – адзін праект»
23.06.2025

ТАА «ОнеКс НК» займаецца вытворчасцю хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.
Як запэўнівае кіраўнік Вольга Нікіценка,
на першапачатковым этапе галоўная задача зрабіць так, каб людзі прыходзілі на
працу як на свята. Усяго тут створана 32 працоўныя месцы.
Прастояў няма, заказаў хапае. Рэцэптуры
па ДАСТам, веткаўчане прадукцыю хваляць, асабліва печыва.
Попыт ёсць, прыбытак расце, а значыць,
можна ўзбуйняцца, заўважыў Іван Крупко.
Дарэчы, цяпер прапрацоўваецца пытанне
пашырэння вытворчасці на плошчах былога хлебазавода.