Улада
Галоўнае – дабрабыт грамадзян: мясцовай вертыкалі ўлады прадставілі памочніка Прэзідэнта – інспектара па Гомельскай вобласці Руслана Пархамовіча
12.03.2025

Новага памочніка Прэзідэнта – інспектара па Гомельскай вобласці Руслана Пархамовіча рэгіянальнай вертыкалі ўлады прадставіла першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч.
– Прызначэнне Руслана Віктаравіча з пасады міністра – доказ таго, наколькі пільную ўвагу Прэзідэнт надае рэгіёнам і як будуць у новы прэзідэнцкі цыкл змяшчацца акцэнты па развіццю рэгіёнаў. Лепшую кандыдатуру цяжка было падабраць: спалучэнне эканамічных і галіновых ведаў, работа ў цэнтры і рэгіёнах дазволіць Руслану Віктаравічу быць вачыма і вушамі Прэзідэнта ў Гомельскай вобласці, – падкрэсліла Наталля Пяткевіч.
У сваю чаргу Руслан Пархамовіч падзякаваў кіраўніку дзяржавы за высокую ацэнку і выказаў упэўненасць, што ўзаемадзеянне з мясцовымі органамі ўлады будзе канструктыўным:
– З вашай дапамогай, паважаныя калегі, мы даб'емся большага, чым ёсць цяпер. Перад намі стаіць шырокае кола задач. Галоўным для мяне будуць людзі, дабрабыт грамадзян – першае, на што буду звяртаць увагу.
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко павіншаваў памочніка Прэзідэнта – інспектара па Гомельскай вобласці Руслана Пархамовіча з прызначэннем на пасаду:
– Упэўнены, што наша сумесная работа будзе накіравана на стварэнне, развіццё Гомельскай вобласці. Зробім усё магчымае, каб рэгіён прыбаўляў ва ўсіх галінах.