Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Транспарт, сувязь i энергетыка | Энергетыка Гомельскай вобласцi

Энергетыка Гомельскай вобласцi

У Гомельскай вобласці асноўнымі вытворцамі электрычнай і цеплавой энергіі з'яўляюцца энергакрыніцы рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гомельэнерга» (www.gomelenergo.by), раённых арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі і КВУП «Гомельаблцепласетка», якія ўваходзяць у галіновае ўпраўленне Дзяржаўнага аб'яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка» Гомельскай вобласці» (ugkh.gomel.by). 
Найбуйнейшымі энергакрыніцамі РУП «Гомельэнерга» з'яўляюцца: Гомельская ЦЭЦ-2, Мазырская і Светлагорская ЦЭЦ. Акрамя гэтага, вытворчасць энергіі ажыццяўляецца на Гомельскай ЦЭЦ -1, Рэчыцкай міні-ЦЭЦ, Жлобінскай ЦЭЦ і кацельнямі ў г. Гомелі і Рагачове. Сумарная электрычная магутнасць ЦЭЦ складае 972,7 МВт. Асаблівасцю функцыянавання Гомельскай энергасістэмы з'яўляецца эксплуатацыя цеплаэлектрацэнтраляў у найбольш эканамічным камбінаваным рэжыме вытворчасці электрычнай і цеплавой энергіі. У 2024 годзе РУП «Гомельэнерга» забяспечана вытворчасць 6172,8 тыс. Гкал цеплавой і 2083,5 млн. кВт·г электрычнай энергіі. 
У жыллёва-камунальнай гаспадарцы вытворчасць цеплавой энергіі ажыццяўляецца ад 535 кацельняў, сумарнай магутнасцю 1618,9 МВт. Акрамя гэтага, камбінаваны водпуск электрычнай і цеплавой энергіі выконваецца ад 6 кагенерацыйных установак сумарнай электрычнай магутнасцю 9,4 МВт. У 2024 годзе арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі выраблена 1413,4 тыс. Гкал цеплавой і 19,0 млн. кВт·г электрычнай энергіі. 
Асноўным відам паліва ў рэгіёне з'яўляецца прыродны газ, які пастаўляецца з Расіі, рэалізацыяй якога на тэрыторыі Гомельскай вобласці займаецца рэспубліканскае вытворчае унітарнае прадпрыемства «Гомельаблгаз». У 2024 годзе аб'ём рэалізацыі прыроднага газу спажыўцам склаў 2318,0 млн. м3. 
У мэтах забеспячэння энергабяспекі і павышэння энергетычнай незалежнасці дзяржавы асаблівая ўвага надаецца замяшчэнню імпартуемага газу мясцовымі паліўна-энергетычнымі рэсурсамі, у тым ліку аднаўляльнымі крыніцамі энергіі. У 2024 годзе доля выкарыстання мясцовых відаў паліва ў балансе кацельна-пячнога паліва, уключаючы аднаўляльныя крыніцы энергіі, склала 21,7 %. Для павелічэння паказчыка, у 2024 годзе ў вобласці ўведзены ў эксплуатацыю 2 энергакрыніцы з устаноўкай кацельнага абсталявання, якое працуе на мясцовых відах паліва, агульнай цеплавой магутнасцю 14 МВт. 
Геаграфічнае становішча Гомельскай вобласці дае магчымасць найбольш эфектыўна ўкараняць фотаэлектрычныя станцыі. Цяпер у Гомельскай вобласці функцыянуюць фотаэлектрычныя станцыі сумарнай магутнасцю 98,8 МВт. Асноўны этап уводу ў эксплуатацыю такіх крыніц прыпаў на перыяд з 2014 па 2017 гады, калі, у прыватнасці, была ўведзена ў эксплуатацыю самая буйная ў галіне фотаэлектрастанцыя РУП «ВА «Беларуснафта» ў Рэчыцкім раёне магутнасцю 55,2 МВт, а таксама былі пабудаваны ў 2016-2017 гадах за кошт прыцягнення замежных інвестыцый фотаэлектрастанцыі ў Брагінскім і Ельскім раёнах сумарнай магутнасцю 37 МВт. У 2021 годзе ТАА «ВетраВат плюс» уведзена ў эксплуатацыю фотаэлектрычная станцыя ў Мазырскім раёне магутнасцю 2,5 МВт. 
Забеспячэнне насельніцтва цвёрдымі відамі паліва ажыццяўляецца пераважна арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама камунальнымі унітарнымі прадпрыемствамі «Мазырпаліва», «Рэчыцкі гаррайтопзбыт» і «Рагачаўпаліва». 
У ААТ «Светлагорскі ЦКК» і Добрушскай папяровай фабрыцы «Герой працы» ў 2020-2021 гадах уведзены ў строй міні-ЦЭЦ, якія працуюць на мясцовых відах паліва, сумарнай электрычнай магутнасцю 85 МВт.