Эканомiка
З ініцыятывамі малога бізнесу азнаёмілася дэлегацыя Гомельшчыны ў Карагандзе
16.04.2025

Першай у маршруце стала прыватная кампанія «Сарыарка Нан Караганды», якая вырабляе хлебабулачную прадукцыю, кандытарскія вырабы.
Канкурэнцыя на рынку сёння вялікая, але прадпрыемства імкнецца здзіўляць пакупніка вялікім асартыментам і прыцягваць якаснымі інгрэдыентамі.
Для гасцей з Гомельскай вобласці правялі экскурсію па цэхах, дзе расказалі пра тэхналогіі вытворчасці хлеба розных гатункаў, стварэнне дэсертаў са смакам «з дзяцінства».
У Карагандзе дэлегацыя наведала таксама прадпрыемства «Еўразіян Фудэ» па вырабе алейна-тлушчавай прадукцыі.