Эканомiка
XVIII Гомельскі эканамічны форум пачаў работу
19.09.2024

У зале Палаца Румянцавых і Паскевічаў адбылася сустрэча старшыні аблвыканкама Івана Крупко з прадстаўнікамі замежных дэлегацый з 16 краін.
У Гомель прыбылі дэлегаты з Казахстана, Кітая, В'етнама, Манголіі, Індыі, Ірана, Палестыны, ААЭ, Зімбабвэ, Бразіліі і іншых краін. І, вядома, дэлегацыі расійскіх рэгіёнаў – з Бранскай, Магаданскай, Кіраўскай і іншых абласцей, Прыморскага краю, Башкартастана.
Абмеркаваны пытанні ўмацавання сувязей, пункты судакранання ва ўсіх сферах, перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў.
Як адзначыў Іван Крупко, форум мае насычаную праграму, галоўная задача якой раскрыць гасцям увесь патэнцыял Гомельшчыны, эканамічны і сацыякультурны, а ў далейшым – вывесці ўзаемавыгадныя адносіны краін і рэгіёнаў на яшчэ больш высокі ўзровень.