Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Хатлон Інвест: Іван Крупко выступіў на міжнародным інвестыцыйна-экспартным форуме

17.10.2024
Дэлегацыя Гомельскай вобласці прымае ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Міжнароднага інвестыцыйна-экспартнага форуму «Хатлон Інвест» у горадзе Бохтар Рэспублікі Таджыкістан.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко:
— Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Гомельскай і Хатлонской абласцей развіваецца з 2017 года. Больш за палову вырабленай прадукцыі наш рэгіён рэалізуе на экспарт. Геаграфія знешнегандлёвай дзейнасці складае больш за 120 краін свету. Мы і далей гатовы актыўна інтэгрыраваць сваю эканоміку ў міжнародныя эканамічныя працэсы.

Развіццё гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння з Рэспублікай Таджыкістан з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у сферы міжнароднага супрацоўніцтва Гомельскай вобласці, падкрэсліў губернатар:
— За апошнія пяць гадоў тавараабарот Гомельскай вобласці з Рэспублікай Таджыкістан вырас у 5,5 разы. Аснова ўзаемнага гандлю прадстаўлена сёння прадукцыяй метала- і дрэваапрацоўкі, харчовай прадукцыяй, сельгастэхнікай. Дзякуючы давяральным адносінам лідараў нашых дзяржаў двухбаковае супрацоўніцтва дынамічна развіваецца і носіць шматпланавы характар.

Кіраўнік рэгіёна адзначыў, што Гомельшчына гатова разгледзець любыя прапановы Хатлонскай вобласці для актывізацыі супрацоўніцтва і забяспечыць максімальную падтрымку ўсіх канструктыўных ідэй і праектаў.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ