Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Высокі ўзровень мадэрнізацыі: прадстаўнікі будаўнічых арганізацый з Мінскай вобласці пераймаюць вопыт калег на Гомельшчыне

04.02.2025
Сёння госці наведалі цэхі Гомельскага домабудаўнічага камбіната, дзе азнаёміліся з работай новых ліній. Акрамя таго, вывучылі вопыт будаўніцтва кватэр і дамоў для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

У паездцы калег суправаджае намеснік аблвыканкама Андрэй Бараноўскі.

— Мы паказалі калегам нашу вытворчасць, мантаж дамоў. Нашы прадпрыемствы роднасныя. Аднак як і ў любой справе ёсць свае тонкасці. Таму паказалі, якія асаблівасці ў нашага прадпрыемства. Ёсць дамоўленасць, што праз месяц дэлегацыя з Гомеля таксама наведае будаўнічыя пляцоўкі ў Мінску. Такі абмен вопытам ніколі не перашкодзіць, – расказаў журналістам генеральны дырэктар ААТ "Гомельскі домабудаўнічы камбінат" Аляксандр Ганчароў.

Гендырэктар сталічнага ААТ "МАПІД" Леанід Астрэйка падзяліўся, што задачы ў будаўнічых арганізацый Гомеля і Мінска адны, таму важна пераймаць вопыт калег:
— Хоць і знаходзімся на адлегласці, выконваем адны задачы па будаўніцтве жылля, у першую чаргу для маючых патрэбу грамадзян, а таксама арэнднага жылля для ведамасных структур. Гомельскі домабудаўнічы камбінат знаходзіцца на высокім узроўні мадэрнізацыі. У нас таксама ёсць некалькі новых ліній, стараемся ўдасканальваць тэхналогіі. Тое, што мы тут убачылі, для нас таксама з'яўляецца новым.

Будаўнікі са сталіцы прабудуць у паўднёва-ўсходнім рэгіёне два дні. Заўтра ў планах – наведванне прадпрыемства "Гомельбудматэрыялы" і Мазырскага домабудаўнічага камбіната.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ