Эканомiка
Вынікі работы аграпрамысловага комплексу Гомельшчыны за 2024 год падвялі ў аблвыканкаме
21.03.2025

На пасяджэнні калегіі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама дэталёва абмеркавалі метады і арганізацыю работы АПК у жывёлагадоўлі і раслінаводстве.
За мінулы год у рэгіёне вырашчана больш за 171 тысячу тон буйной рагатай жывёлы, свініны і птушкі, надоена звыш 910 тысяч тон малака з тэмпам росту 104,6% да ўзроўню 2023 года. Намалочана 770 тысяч тон збожжавых і зернебабовых культур пасля дапрацоўкі. Валавы збор рапсу склаў больш за 78 тысяч тон, гародніны – 16 тысяч тон.
– Аналіз вытворчасці павінен быць ва ўсім, а гэта не толькі сухая статыстыка, але і разбор структуры выдаткаў па кожнай гаспадарцы. Часы размоў прайшлі, наступіла пара ўпартай работы. Неабходна ў першую чаргу надаваць увагу эканамічным паказчыках, тады вырастуць і аб'ёмы вытворчасці вырабленай прадукцыі, – расставіў акцэнты першы намеснік старшыні абл-выканкама Дзмітрый Петражыцкі.
Стабільная работа галіны – гэта штодзённая карпатлівая праца кожнай сельхозарганізацыі, рэзюміравалі ўдзельнікі калегіі. Для гэтага неабходна павышаць прадукцыйнасць, аптымізаваць выдаткі на вытворчасць, строга выконваць тэхналагічныя рэгламенты.