Эканомiка
Выдаць максімум: на калегіі камітэта эканомікі аблвыканкама разгледзелі вынікі работы галіны за 2025 год, а таксама планы на 2026 год
23.10.2025
У рабоце калегіі прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Іван Крупко, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч.
З дзевяці мэтавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця на Гомельшчыне за дзевяць месяцаў года выканана сем. Гэта інвестыцыі ў асноўны капітал, сярэднямесячная зарплата, зніжэнне ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, паступленне даходаў у бюджэт, будаўніцтва жылля, у тым ліку з дзяржпадтрымкай, аб'ём вытворчасці імпартазамяшчальных тавараў.
Рэнтабельнасць прадукцыі Гомельскай вобласці на ўнутраным і знешнім рынках, выхад на поўныя магутнасці асобных прадпрыемстваў – асноўныя пытанні парадку дня. Адна з ключавых задач – выйсці на ўзровень ВРП 103%, падкрэсліў Іван Крупко:
– Прадпрыемствам рэгіёна неабходна прыкласці неймаверныя намаганні, каб дасягнуць усіх даведзеных паказчыкаў устойлівага развіцця эканомікі. Выкананне пастаўленых задач залежыць у тым ліку ад стабільнай работы прадпрыемстваў.
Старшыня аблвыканкама таксама назваў асноўныя задачы для асобных галін: захаваць высокія тэмпы будаўніча-мантажных работ, у сельскай гаспадарцы – дамагчыся росту паказчыкаў мяса-малочнай галіны, прамысловым прадпрыемствам – захаваць набраны высокі тэмп вытворчасці, пры неабходнасці павялічыць магутнасці.
– Вы павінны штодня выдаваць той максімум, які можаце, – падсуміраваў кіраўнік рэгіёна.