Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Выбудаваць эфектыўны ланцужок: развіццё холдынгу "Гомельагракамплект" разгледзелі ў аблвыканкаме

09.09.2025
Нараду правёў старшыня аблвыканкама Івана Крупко.

На дадзены момант у складзе кампаніі знаходзіцца 12 юрыдычных асоб. Гэта прадпрыемства па вытворчасці даільнага і халадзільнага абсталявання, праектны інстытут, сельгасарганізацыі, мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Сёлета ў холдынг увайшлі Гомельскі мясакамбінат і ААТ «Гомельхлебапрадукт».

Падчас нарады абмеркавалі рэструктурызацыю аб'яднання. Ёсць прапановы па ўзбуйненні асобных юрыдычных асоб і далучэнні новых гаспадарак. 

– Выбудаваць сістэму, элементы якой павінны дапаўняць адзін аднаго, – асноўная задача холдынгу на сёння. Дзякуючы такой працы стабілізуюцца эканамічныя паказчыкі і прадпрыемства будзе функцыянаваць больш эфектыўна, – рэзюмаваў старшыня аблвыканкама.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ