Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Уклад кожнага ў эканоміку рэгіёна. На брыфінгу гаварылі аб парадку прадастаўлення дзяржаўнай статсправаздачнасці

28.02.2025
Спецыялісты Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці адзначылі, што асобныя катэгорыі арганізацый з гэтага года ўпершыню будуць прадастаўляць статсправаздачнасць.

Перш за ўсё новыя падыходы накіраваны на забеспячэнне якасці, дакладнасці і паўнаты першасных статдадзеных, рашэнне праблемы фарміравання асобных статпаказчыкаў на ўзроўні малых адміністрацыйных тэрытарыяльных адзінак.

– Максімальны ахоп рэспандэнтаў і іх уключэнне ў поўнае кола справаздачнасці дазволіць больш дакладна сфармаваць афіцыйную статыстычную інфармацыю, – адзначыла начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці Таццяна Кабылянская. – Напрыклад, у студзені паводле статыстыкі «Гандаль» дадаліся новыя рэспандэнты, якія займаюцца інтэрнэт-гандлем і маюць пункты выдачы. Калі быць больш канкрэтна, то гэта Wildberries. У вобласці налічваецца 53 пункта выдачы інтэрнэт-крамы як юрыдычныя асобы. Гэта станоўча паўплывае на фарміраванне асобных статпаказчыкаў ў невялікіх па колькасці насельніцтва раёнах, напрыклад, па тэмпу рознічнага тавараабароту.

У кожнай формы статсправаздачнасці свае крытэрыі і пэўная колькасць рэс-пандэнтаў. Напрыклад, па статыстыцы «Інвестыцыі» дададзена больш за 1600 ар-ганізацый.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ