Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

У Жлобінскім раёне адкрылі малочнатаварны комплекс

03.05.2024
Аб'ект «Новы Цупер» пабудаваны на землях СВУ «Антонаўка-Агра». Гэта чацвёрты комплекс фермы, ён рэалізаваны ў рамках інвестпраграмы РВУП "Гомельаблгаз" і дасць магчымасць разгрузіць існуючыя кароўнікі, павялічыць аб'ёмы вытворчасці малака.

МТК – чацвёрты з васьмі сучасных комплексаў, якія будуць уведзены на Гомельшчыне ў гэтым годзе.

У адкрыцці прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Іван Крупко, намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, член Савета Рэспублікі, генеральны дырэктар "Белтопгаза" Аляксей Кушнярэнка.

У 2004 годзе Прэзідэнт паставіў задачу – частку сельгаспрадпрыемстваў перадаць у падпарадкаванне прамыслоўцам, расказаў журналістам віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык. Многія прадпрыемствы супраціўляліся, але ў выніку рашэнне аказалася эфектыўным: высокатэхналагічныя комплексы, падобныя да «Новага Цупера», з'яўляюцца па ўсёй краіне і маюць высокія вынікі:
– Такія аб'екты – прыклад для сельскагаспадарчага комплексу рэспублікі. МТК значна палягчаюць працу: наймагутнае механізаванне, вялікі клопат пра кароў – усё гэта складае добры клімат для супрацоўнікаў. Такіх ферм павінна быць больш.

Будаўніцтва МТК "Новы Цупер" стала адным з найбуйнейшых інвестыцыйных праектаў у аграпрамысловым комплексе Гомельшчыны за апошні час. Комплекс умяшчае 1590 галоў, пасля выхаду на праектную магутнасць ён дазволіць рэалізоўваць 6,5 тысячы тон малака за год. 

За кошт увядзення сучасных малочнатаварных комплексаў у рэгіёне колькасць ферм скараціцца з 550 да 300, тут будзе вырабляцца малако вельмі высокай якасці. Планамі з журналістамі падзяліўся губернатар падчас адкрыцця МТК:
– Задача, пастаўленая Прэзідэнтам, – вывесці ўсе комплексы на высокатэхналагічны ўзровень, каб быць канкурэнтаздольнымі на міжнародным рынку. Сёння ў дзяржаве створаны ўмовы для вырабу прадукцыю са знакам якасці. На Гомельшчыне ўвялі 8 комплексаў летась, яшчэ 8 увядзем сёлета. На такіх МТК ёсць магчымасць у поўнай меры раскрыць генетычны патэнцыял жывёлін і атрымаць высокі надой.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ