Эканомiка
У лістападзе прадпрыемствы Гомельскай вобласці прымуць удзел у шостай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту ў Шанхаі
23.10.2023

Удзел у выставе пацвердзілі "Гомсельмаш", Гомельскі хімічны завод, Мазырскі НПЗ, "СветлагорскХімвалакно", Светлагорскі ЦКК, Гомельскі тлушчавы камбінат, "Спартак", "Мілкавіта", Рагачоўскі МКК, Тураўскі малочны камбінат. Пра гэта расказала начальнік упраўлення знешнеэканамічных сувязей камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама Ірына Давыдзенка, паведамляе Telegram-канал "Гомельшчына афіцыйна".
Ірына Давыдзенка адзначыла, што ў адпаведнасці з канцэпцыяй правядзення Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь 8 лістапада адбудуцца Дні Гомельскай вобласці ў Шанхаі.
– Мы рыхтуем кітайскім партнёрам прэзентацыю гандлёва-эканамічнага і турыстычнага патэнцыялу нашай вобласці, а таксама прадукцыі, якую вырабляюць прадпрыемствы-экспарцёры рэгіёна. Асобны акцэнт – на інвестыцыйныя прэферэнцыі СЭЗ «Гомель-Ратон», – удакладніла начальнік упраўлення знешнеэканамічных сувязей.
За апошнія пяць гадоў тавараабарот Гомельскай вобласці з Кітаем вырас амаль у тры разы, ці на 200 мільёнаў долараў.
sb.by